image description
 

Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Брэст. Гульні, віктарыны, конкурсы: у Брэсце працягваецца акцыя «Бяспечныя канікулы».

373

Каб навучыць дзяцей правілам бяспекі і дзеянням у надзвычайных сітуацыях, прапагандыст Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Яна Філіповіч і пажарная аварыйна-выратавальная частка №2 аддзела сумесна з работнікам Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства Вольга Сурадзейкінай наведалі гарадскі дзіцячы сад №42.

Гульнявыя сітуацыі «Я-Выратавальнік», «Я ведаю правіла», «Службы выратавання», «Дым. Вуліца. Пажар», «Небяспечна/бяспечна», заданні «Бяспечная рыбалка», «Абыдзі перашкоду», загадкі і конкурсы, выстава пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання, водная феерыя, тушэнне ўмоўнага ўзгарання, раздача карыснага наглядна-выяўленчага матэрыялу – для дзяцей адначасова падрыхтавалі некалькі тэматычных лакацый.

У рамках мерапрыемства дзяўчынкі і хлопчыкі павысілі свой узровень ведаў у сферы бяспекі, вывучылі крокі выратавання ў выпадку бяды, паўтарылі правілы бяспечных паводзін у садзе, дома і на вуліцы, нумары тэлефонаў службаў выратавання.

МНС нагадвае: паважаныя дарослыя, беражыце сябе і сваіх дзяцей – стварыце бяспечныя ўмовы пражывання ў домаўладаннях, навучыце непаўналетніх алгарытмах дзеянняў у выпадку бяды, арганізуйце карысны вольны час.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Брестского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть