Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Іванава. Азбука бяспекі з маленства: ратавальнікі правялі заняткі для выхаванцаў дзіцячага сада
Падчас гутаркі з ратавальнікам хлопчыкі і дзяўчынкі паўтарылі нумары службы выратавання і даведаліся, для чаго патрэбен аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Пасля гэтага выхаванцы ў гульнявой форме правялі эвакуацыю з памяшкання і адпрацавалі навыкі ўмоўнага выратавання. Кожны жадаючы змог патушыць імправізаванае ўзгаранне з дапамогай цацачнага вогнетушыцеля і прымерыць каску пажарнага. Работнік МНС таксама нагадаў малым пра небяспеку гульняў з запалкамі і запальнічкамі, а асобную ўвагу звярнуў на правілы паводзін ля вады.
Маленькія ўдзельнікі сустрэчы атрымалі шмат карыснай інфармацыі і засвоілі галоўныя правілы бяспечнага лета.
Паважаныя бацькі! Захоўвайце запалкі і запальніцы ў недаступных для дзяцей месцах і не дазваляйце ім самастойна карыстацца газавымі ці электрычнымі прыборамі. Растлумачце дзіцяці, што ў выпадку ўзнікнення пажару неабходна неадкладна выбягаць на вуліцу і ні ў якім разе нельга хавацца.
Калі вы сталі сведкам або ўдзельнікам надзвычайнай сітуацыі, неадкладна паведаміце аб тым, што здарылася, у службу выратавання па тэлефонных нумарах 10і або 112.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси