image description
 

Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Бяроза. Бяспека з маленства: ратавальнікі завіталі ў госці да выхаванцаў дзіцячых садоў

173
У межах акцыі «Бяспечныя канікулы» ратавальнікі Бярозаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях завіталі ў госці да выхаванцаў дзіцячых садоў № 4 і № 8 горада Бярозы, каб у гульнявой форме нагадаць ім правілы бяспекі.

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Святлана Майсяюк правяла з дзецьмі інтэрактыўную гутарку, у якой на простых прыкладах растлумачыла, чаму «запалкі дзецям не цацка». Малыя дружна паўтарылі алгарытм выкліку ратавальнікаў па нумарах 101 і 112, а таксама папрактыкаваліся правільна называць свой хатні адрас. Асаблівую ўвагу работнік ведамства звярнула на небяспекі летняга перыяду: правілы паводзін падчас навальніцы, абарону ад гарачага сонца і строгую забарону на гульні з агнём.

Адной з ключавых тэм сустрэчы стала бяспека каля вадаёмаў. Улічваючы спякотнае надвор'е, ратавальнікі яшчэ раз нагадалі дашкольнікам, як паводзіць сябе каля вады, каб пазбегнуць бяды.

– Зараз цудоўны час для купання, але толькі калі побач ёсць дарослыя. Малым катэгарычна забаронена падыходзіць да вады без татаў і мамаў. Забудзьцеся пра рэстаўкі, не спрабуйце напалохаць сяброў ілжывымі крыкамі «Тану!» і ніколі не заходзьце на глыбіню, нават калі ў вас ёсць надзіманы круг. Вада любіць дысцыпліну і павагу да правіл, – акцэнтавала ўвагу дзяцей інспектар.

Для замацавання карысных ведаў для хлопчыкаў і дзяўчынак зладзілі прагляд захапляльных серый мультсерыяла «Спецатрад 112». Мульцяшныя героі дапамаглі дзецям навочна ўбачыць, чым заканчваюцца свавольствы і як знайсці выйсце з любой экстрэмальнай сітуацыі

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Брестского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть