image description
 

Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Столін. Маршрут бяспекі і дакладных арыенціраў

128
У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечныя канікулы», а таксама сумеснай прафілактычнай работы па папярэджанні правапарушэнняў і траўматызму сярод падрастаючага пакалення, падлеткі, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, наведалі Цэнтр бяспекі і пажарную аварыйна-выратавальную частку №1 Столінскага раённага аддзела па НС.


Галоўная мэта такіх мерапрыемстваў – не проста нагадаць правілы, а сфарміраваць у моладзі пачуццё асабістай адказнасці за сваё жыццё, навучыць правільна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях і паказаць станоўчы прыклад прафесіяналізму і мужнасці.

Навучальная праграма пачалася ў інтэрактыўным Цэнтры бяспекі МНС. Юнакам і дзяўчатам падрабязна нагадалі ключавыя правілы бяспечных паводзін дома, на вуліцы і праезнай частцы, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, да якіх наступстваў можа прывесці бестурботнасць або свавольства.

Падчас заняткаў навучэнцам дэталёва растлумачылі алгарытм выкліку службы выратавання і правілы зносін з дыспетчарам. На практычным трэнажоры ўдзельнікі сустрэчы адпрацавалі навыкі паводзін падчас навальніцы. Сапраўдным выпрабаваннем на трываласць стала эвакуацыя з задымленага памяшкання: праходзячы праз дымавы лабірынт, падлеткі на практыцы навучыліся арыентавацца ва ўмовах дрэннай бачнасці, правільна абараняць органы дыхання і без панікі знаходзіць выхад.

Яркім працягам сустрэчы стала экскурсія ў пажарную аварыйна-выратавальную частку №1, дзе госці змаглі зблізку разгледзець тэхніку і абсталяванне, якое знаходзіцца на ўзбраенні ратавальнікаў, а таксама прымераць элементы баявога адзення, адчуўшы сябе ў ролі сапраўдных байцоў МНС.

МНС нагадвае: у выпадку любой надзвычайнай сітуацыі неадкладна тэлефануйце па нумарах 101 або 112.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Брестского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть