image description
 

Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Драгічын. Эвакуацыя па знаках: як у лагеры «Зарніца» прайшоў дзень бяспекі

82
У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Бяспечныя канікулы» спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Драгічынскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Нясцюк правяла пазнавальнае мерапрыемства для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Зарніца». Галоўнай мэтай сустрэчы стала павышэнне ўзроўню ведаў школьнікаў у сферы бяспекі жыццядзейнасці.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з энтузіязмам падзяліліся з работнікам МНС сваімі ведамі аб правілах паводзін у розных сітуацыях: ля вады, дома і падчас непагадзі. Сустрэча паказала, што дзеці добра дасведчаныя аб мерах засцярогі і гатовы прымяняць іх на практыцы.

Адным з самых запамінальных момантаў стала практычная трэніроўка па эвакуацыі з «палаючага памяшкання». Пад кіраўніцтвам Вольгі Нясцюк хлопцы адпрацавалі дакладны алгарытм дзеянняў пры пажары, навучыліся правільна паведамляць пра здарэнне ратавальнікам і выконваць парадак выхаду з будынка.

– Аказваецца, знакі эвакуацыі адыгрываюць важную ролю, ніколі пра гэта не задумваўся. Я ведаю кожны куток у сваёй школе, але мая мама, напрыклад, не. І куды ёй ісці ў выпадку пажару? Менавіта таму пажарныя паказальнікі – гэта добрыя памочнікі, – падзяліўся ўражаннямі адзін з удзельнікаў мерапрыемства Мацвей, падкрэсліўшы важнасць ведання шляхоў эвакуацыі для кожнага.

Для замацавання матэрыялу ратавальнікі арганізавалі віктарыну. У нязмушанай абстаноўцы і гульнявой форме дзеці паўтарылі важныя правілы і правялі час з карысцю.

Напрыканцы сустрэчы ўсім выхаванцам лагера ўручылі карысныя падарункі ад МНС. Яны дапамогуць дзецям замацаваць веды і зрабіць летнія канікулы не толькі вясёлымі, але і бяспечнымі

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Брестского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть