image description
 

Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Столін. Дыялог аб бяспецы

246

У вёсцы Струга прайшоў сельскі сход грамадзян, на якім выступіў начальнік Столінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Мінчык.

Выступаючы перад жыхарамі вёскі, Аляксандр Вікенцьевіч азнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай з пажарамі і гібеллю людзей ад іх на тэрыторыі раёна і вобласці, дэталёва разабраўшы асноўныя прычыны ўзнікнення вогненных трагедый. Было адзначана, што ў пераважнай большасці выпадкаў віной усяму становіцца чалавечы фактар – бестурботнасць, грэбаванне элементарнымі правіламі і надзея на авось.

Напярэдадні змены сезонаў ключавую ўвагу ў сваім выступленні кіраўнік раённага аддзела ўдзяліў падрыхтоўцы жылля да асенне-зімовага перыяду. Аляксандр Вікенцьевіч заклікаў вяскоўцаў ужо зараз прывесці ў парадак печы і коміны, праверыць наяўнасць перадтопачнага ліста памерам не менш як 50х70 см. Ён падрабязна расказаў аб важнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых пакоях, прывёў рэальныя прыклады з практыкі ратавальнікаў Століншчыны, калі гэты маленькі прыбор своечасова падаваў сігнал і ратаваў чалавечыя жыцці, а таксама акцэнтаваў увагу бацькоў на недапушчальнасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду і неабходнасці пастаяннага кантролю за іх вольным часам.

Падчас сустрэчы вяскоўцы змаглі задаць кіраўніку раённага аддзела па НС пытанні, якія іх цікавяць, і атрымаць кампетэнтныя тлумачэнні.

МНС нагадвае: выконвайце правілы бяспекі! У выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі неадкладна тэлефануйце па нумарах 101 або 112.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Брестского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть