image description
 

Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Баранавічы. Разам да бяспекі: ратавальнікі правялі мерапрыемства для юных адпачывальнікаў

251
Ратавальнікі Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўніком Баранавіцкага камбіната супрацьпажарных работ правялі навучальнае мерапрыемства для дзяцей у дзіцячым аздараўленчым лагеры «Лясная вясёлка». Сустрэча прайшла ў рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечныя канікулы».

Падчас заняткаў інспектары сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю наглядна расказалі дзецям аб асноўных правілах пажарнай бяспекі. Юныя слухачы даведаліся, якія дзеянні катэгарычна нельга рабіць дома і на прыродзе, чаму важна не гуляць з запалкамі і запальнічкамі, а таксама як паводзіць сябе, калі раптам адчулі пах дыму ці ўбачылі полымя. Асаблівую ўвагу спецыялісты надалі алгарытму выкліку экстраных службаў: дзеці патрэніраваліся выразна называць адрас і апісваць сітуацыю.

Прадставнік Баранавіцкага камбіната супрацьпажарных работ прадэманстраваў дзецям прынцып дзеяння вогнетушыцеля і даў магчымасць паспрабаваць прымяніць яго на практыцы. Такі падыход дазволіў удзельнікам сустрэчы не проста запомніць тэорыю, а адчуць, наколькі важныя хуткасць і зладжанасць дзеянняў пры тушэнні ўзгарання.

Самыя актыўныя хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі тэматычныя памяткі з правіламі бяспекі ад МНС і нумарамі тэлефонаў экстраных службаў.

З мэтай зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей, работнікі МНС у чарговы раз нагадваюць бацькам асноўныя правілы пажарнай бяспекі:

  • не пакідайце запалкі ў даступным для дзяцей месцы;
  • не даручайце дзецям распальваць печы, газавыя пліты, самастойна ўключаць электрабытавыя прыборы;
  • сачыце, каб дзеці не распальвалі вогнішчы;
  • сыходзячы з дому, не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду;
  • будзьце прыкладам ва ўсіх сітуацыях, звязаных з выкананнем правіл пажарнай бяспекі;
  • арганізуйце дзіцяці цікавы вольны час.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Брестского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть