Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Брэст. Небяспекі вады: ведай як абараніцца
З мэтай папярэджання трагедый на вадаёмах інжынер сектара Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Марыя Маргунова і старэйшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю аддзела Яна Філіповіч сумесна з работнікам таварыства выратавання на водах правялі прафілактычную працу на пляжы «Цэнтральны».
– Каб адпачынак ля вады прыносіў толькі задавальненне, важна выконваць наступныя правілы: купацца толькі ў дазволеных і абсталяваных месцах, не заплываць за буйкі і ня падплываць да плавальным сродках, не ладзіць небяспечныя гульні з захопамі і ныраннем, – інструктававла Марыя Маргунова адпачывальнікаў ля вады грамадзян.
Спецыялісты нагадалі даросламу насельніцтву і дзецям аб бяспечных паводзінах, прывялі прыклады і прычыны трагедый на вадзе, нагадалі аб адказнасці за пакіданне дзяцей без нагляду, аб наступствах знаходжання ля вады ў стане алкагольнага ап'янення.
– Бяспека дзяцей – прыярытэт нумар адзін. Бо дзеці – самая ўразлівая катэгорыя адпачывальнікаў. Не забывайце, што на афіцыйных пляжах вылучаныя спецыяльныя зоны для купання малых з глыбінёй не больш за 1-2 метраў, – растлумачыла Яна Філіповіч, размаўляючы з аматарамі паплаваць.
Для замацавання атрыманай інфармацыі ратавальнікі раздалі наглядна-выяўленчую прадукцыю з карыснымі парадамі ад МНС.
МНС нагадвае: выкананне простых правілаў, выбар афіцыйных пляжаў і ўважлівае стаўленне адзін да аднаго дапамогуць правесці купальны сезон без здарэнняў і захаваць самае галоўнае-жыццё і здароўе.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси