Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Бяспека на першым месцы: як у Брэсцкім раёне вучаць дзяцей берагчы сябе ўлетку
Канікулы – гэта доўгачаканая пара, калі хочацца забыцца пра ўрокі і з галавой акунуцца ў прыгоды. Але для дарослых гэты час павышанай пільнасці: бо там, дзе для дзіцяці – гульня, для ратавальнікаў – зона рызыкі.
Каб адпачынак хлопчыкаў і дзяўчынак не быў азмрочаны непрыемнасцямі, у Брэсцкім раёне працягваецца прафілактычная кампанія, закліканая зрабіць вольны час школьнікаў максімальна бяспечным. Работнікі Брэсцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выбралі замест сумных лекцый – інтэрактыў і жывыя зносіны.
Так, спецыяліст сектара прапаганды Вольга Камарчук наведала прышкольныя лагеры ў аграгарадках Страдзечы і Вельямовічы. Сустрэчы прайшлі ў фармаце гульні, дзе дзеці не проста слухалі парады, а разбіралі рэальный сцэнарый. Ратавальнікі наглядна паказалі, як правільна карыстацца выратавальнымі камізэлькамі, і растлумачылі, чаму забавы з запалкамі – гэта шлях да вялікай бяды.
Замацаваць важную інфармацыю дапамаглі тэматычныя відэаролікі, якія наглядна прадэманстравалi наступствы неасцярожнасці. Асобны блок гутаркі прысвяцілі капрызам летняга надвор'я.
Навальніцы і шквалісты вецер – не рэдкасць, таму дзеці павінны дакладна ведаць алгарытм дзеянняў.
– Галоўнае правіла пры непагадзі – заставацца ў памяшканні, далей ад вокнаў. Калі ж стыхія заспела вас на вуліцы, шукайце сховішча ў капітальным будынку. І ніколі, ні пры якіх абставінах не хавайцеся пад адзінокімі дрэвамі – гэта смяротна небяспечна, – падкрэслілі прадстаўнікі службы «101».
Такія сустрэчы дапамагаюць рабятам не толькі запомніць правілы, але і выпрацаваць рэакцыю на небяспеку.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси