image description
 

Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Маларыта. Урокі бяспекі з маленства: ратавальнікі правялі пазнавальны занятак для дашкалят

350

Фарміраванне асноў правільных паводзін з самага ранняга ўзросту — гэта залог бяспекі дзяцей у будучыні. Расказаць, навучыць і перасцерагчы ад бяды з’яўляецца галоўнай мэтай сустрэч прадстаўнікоў МНС з падрастаючым пакаленнем. Адзін з такіх карысных і пазнавальных заняткаў прайшоў у дзіцячым садку №3 горада Маларыта.

Спецыяліст сектара прапаганды раённага аддзела МНС з першых хвілін захапіла малых у займальную гульню. Хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся вызначаць, у якіх выпадках агонь з’яўляецца для чалавека добрым сябрам, а ў якіх – небяспечным ворагам. Дзеці цвёрда замацавалі галоўнае правіла: запалкі і запальніцы – эта не цацкі, і ў дзіцячых руках яны могуць прывесці да бяды.

Прадстаўнік службы «101» падрабязна патлумачыла малым, чым пагражаюць свавольствы з агнём і як не дапусціць надзвычайнай сітуацыі. Навучанне працягнулася ў гульнявой форме, дзеці патрэніраваліся выклікаць спасацеляў і паведамляць пра пажар па нумары «112», пазнаёміліся з прафесіяй выратавальніка і даведаліся пра яе асаблівасці. Таксама яны вывучылі правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, запомнілі «пяць крокаў выратавання» і алгарытм выхаду з задымленага пакоя.

Выдатным дапаўненнем да гульні стаў прагляд пазнавальнага мультсерыяла «Спецатрад 112». З яго дапамогай дзеці паўтарылі правілы бяспечных паводзін на вадаёмах, у лесе і пры пажары.

У завяршэнні сустрэчы выхаванцы садка атрымалі ў падарунак яркія размалёўкі і далі абяцанне заўсёды няўхільна выконваць правілы бяспекі.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Брестского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть