Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Пружаны. У гасцях у юных жыхароў раёна
З мэтай навучання асновам бяспекі жыццядзейнасці, а таксама папярэджання пажараў і гібелі людзей з-за дзіцячага свавольства з агнём прапагандыст Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведала выхаванцаў Лыскоўскага дзіцячага сада.
У пачатку сустрэчы Інна Хваўка нагадала хлопчыкам і дзяўчынкам нумары тэлефонаў экстранных службаў, у тым ліку МНС — 101 і 112, алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару ў кватэры, а таксама асноўныя правілы бяспекі ў летні перыяд.
Падчас сустрэчы дзетвара з вялікім задавальненнем прыняла ўдзел у гульні «Выклік ратавальнікаў», дзе змагла на практыцы адпрацаваць перадачу паведамлення аб узнікненні пажару.
А завяршылася мерапрыемства праглядам мультсерыяла «Спецатрад 112», памятнымі фотаздымкамі і ўручэннем наглядна-выяўленчай прадукцыі з карыснымі парадамі ад МНС.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси