Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Маларыта. Тактыка-спецыяльныя заняткі ў дзіцячым садзе
З мэтай павышэння прафесійнага майстэрства ратавальнікаў і адпрацоўкі ўзаемадзеяння з адміністрацыяй устаноў адукацыі работнікі Маларыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуаях рэгулярна праводзяць тактыка-спецыяльныя заняткі на сацыяльна значных аб’ектах раёна.Чарговай пляцоўкай для трэніроўкі стаў дзіцячы сад №1 горада Маларыты.
Паводле задумы заняткаў, з-за кароткага замыкання электраправодкі ў гульнявым пакоі на другім паверсе адбылося ўзгаранне. Стварылася моцнае задымленне, а ў будынку заставаліся дзеці і персанал. Да моманту прыбыцця першых падраздзяленняў МНС эвакуацыя яшчэ не была завершана. Пасля прыбыцця баявога разліку пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 ратавальнікі неадкладна прыступілі да разведкі. З акна другога паверха назіраўся дым, таму першачарговай задачай стаў пошук людзей, якія маглі застацца ў небяспечнай зоне. У выніку дбайнага агляду памяшканняў пацярпелых не знойдзена, а ўмоўны пажар быў аператыўна ліквідаваны.
Падобныя трэніроўкі дазваляюць падтрымліваць высокі ўзровень баявой гатоўнасці падраздзяленняў МНС і гарантаваць бяспеку самых маленькіх жыхароў нашага горада.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси