image description
 

Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Камянец. Ратавальнікі сумесна з пагранічнікамі правялі рэйды па сельсаветах

158

З пачатку года ў Камянецкім раёне адзначаецца рост колькасці пажараў. Каб прадухіліць новыя трагедыі і нагадаць жыхарам аб правілах бяспекі, супрацоўнікі МНС актывізавалі адрасную прафілактычную працу ў жылым сектары. На гэты раз у цэнтры ўвагі апынуліся Камянюцкі і Навіцкавіцкі сельсаветы.

Ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі пагранічнай службы наведалі домаўладанні мясцовых жыхароў. Спецыялісты аглядалі стан печаў і агульную пажарную бяспеку памяшканняў. Асобная ўвага была нададзена аўтаномным пажарным апавяшчальнікам. Ратавальнікі падкрэслілі: гэтая прылада – самы просты і надзейны спосаб своечасова даведацца пра небяспеку. Падчас гутарак жыхарам давялі аператыўную інфармацыю аб сітуацыі ў раёне, азнаёмілі з актуальнай статыстыкай і прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Акрамя карысных парад, кожны гаспадар атрымаў наглядна-выяўленчую прадукцыю. У прафілактычных буклетах сабраны алгарытмы дзеянняў пры пажары і асноўныя правілы бяспечнага быту.

Ратавальнікі нагадваюць: бяспека вашага жылля залежыць перш за ўсё ад вашай пільнасці. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Брестского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть