Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Брэст. Бяспека – гэта не нудна: як брэсцкія ратавальнікі вучаць дашкольнікаў «правілам жыцця»
Калі гаворка ідзе пра бяспеку дзяцей, тэорыі з падручнікаў недастаткова. Тут патрэбны інтэрактыў, эмоцыі і карысныя гульні. Менавіта ў такім фармаце праходзяць сустрэчы працаўнікоў МНС з падрастаючым пакаленнем Брэста.
Днямі прапагандыст Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Яна Філіповіч разам з інструктарам Беларускага дабравольнага пажарнага таварыства Вольгай Суродзікінай завіталі ў госці да выхаванцаў дзіцячых садкоў №7, 24 і 81.
Для малых такія візіты – сапраўднае свята. Аднак за гульнявым фарнатам стаіць сур’ёзная задача: навучыць дзяцей распазнаваць небяспеку яшчэ да таго, як яна стане крытычнай. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з экспертамі разбіралі складаныя сітуацыі: як не дапусціць пажару дома, што рабіць, калі пакой пачаў запаўняцца дымам, па якіх нумарах клікаць на дапамогу.
Спецыялісты не абмежаваліся тэмай пажараў. З надыходам цяпла асаблівую актуальнасць набывае бяспека на вадзе і правілы паводзінаў падчас адпачынку на прыродзе. Дзеці даведаліся, чаму нельга хадзіць да вадаёмаў без дарослых і як паводзіць сябе ў лесе.
МНС нагадвае: свядомае стаўленне да бяспекі фарміруецца менавіта ў дашкольным узросце. Гэта той фундамент, які дапамагае дзіцяці не разгубіцца ў стрэсавай сітуацыі і прыняць правільнае рашэнне, якое можа выратаваць жыццё.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси