image description
 

Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Столін. Незвычайны ўрок бяспекі

182

Як правільна выклікаць пажарных, што рабіць, калі памяшканне напоўнілася дымам, і па якіх нумарах тэлефанаваць у выпадку бяды? Адказы на гэтыя важныя пытанні вучні ДУА «Асоўская сярэдняя школа» даведаліся на незвычайным уроку бяспекі.

У гасцях у навучэнцаў пабывала старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Столінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алеся Вячорка. Мерапрыемства прайшло ў інтэрактыўным фармаце: школьнікаў чакалі захапляльныя гульні і практычныя заданні.

Перш за ўсё Алеся Вячорка разабрала з рабятамі алгарытм выкліку службы выратавання. Дзеці даведаліся, якую інфармацыю неабходна паведаміць дыспетчару ў першую чаргу. Каб замацаваць тэорыю, школьнікам далі магчымасць на практыцы «выклікаць» ратавальнікаў.

Далей удзельнікі мерапрыемства дэталёва разабралі розныя надзвычайныя сітуацыі, якія могуць здарыцца ў побыце ці на вуліцы. Разам з Алесяй Рыгораўнай школьнікі выбудоўвалі правільную мадэль паводзін: як не паддацца паніцы і якія крокі зрабіць, каб абараніць сябе і навакольных.

Асаблівую ўвагу ўдзялілі тэме пажару. Дзецi пазналі, чым небяспечны дым і як правільна пакідаць памяшканне, калі яно імкліва запаўняецца прадуктамі гарэння. Для замацавання матэрыялу была праведзена гульня «Эвакуацыя». Школьнікі адпрацоўвалі навыкі выхаду з «задымленага» класа.

Напрыканцы сустрэчы інспектар яшчэ раз нагадала вучням нумары экстранных службаў выратавання.

– Ведаць нумары 101 і 112 павінна кожнае дзіця з малых гадоў. Але не менш важна ўмець хутка і правільна прымяніць гэтыя веды на практыцы, не разгубіцца ў складанай сітуацыі, - адзначыла Алеся Вячорка.

МНС нагадвае: бяспека дзяцей – клопат дарослых! Рэгулярна паўтарайце правілы паводзін пры пажары і нумары тэлефонаў экстраных службаў.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Брестского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть