Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Пружаны. Бяспечнае дзяцінства – наша агульная будучыня
Забяспечыць бяспеку дзяцей і навучыць іх правільным дзеянням у выпадку надзвычайнай сітуацыі – задача нумар адзін для дарослых. Менавіта таму навучанне асновам бяспекі жыццядзейнасці павінна пачынацца з самага ранняга ўзросту, калі закладваюцца звычкі, здольныя ў будучыні прадухіліць бяду.
Работнікі Пружанскага раённага аддзела МНС рэгулярна праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў дашкольных установах. Чарговая сустрэча прайшла ў дзіцячым садзе №2 г. Пружаны. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Іна Хаваўка падрыхтавала для малышоў займальную праграму, ператварыўшы сур'ёзны ўрок бяспекі ў захапляльную прыгоду.
Дзеці наперабой адказвалі на пытанні віктарыны, дэманструючы выдатныя веды правіл пажарнай бяспекі, і з лёгкасцю разгадвалі тэматычныя загадкі. Яны з цікавасцю слухалі інспектара і актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні кожнай сітуацыі.
Асаблівую цікавасць выклікала гульня «Топ-хлоп»: малышы ўважліва слухалі сцвярджэнні інспектара, гучна пляскаючы ў далоні, калі дзеянне было бяспечным, і тупаючы ножкамі, калі гаворка ішла пра пагрозу пажару.
У завяршэнне сустрэчы кожнае дзіця атрымала ад МНС памятныя падарункі: размалёўкі, якія дапамогуць замацаваць атрыманыя веды дома разам з бацькамі.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси