image description
 

Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Маларыта. Провады на заслужаны адпачынак

397

У Маларыцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях адбылася ўрачыстая цырымонія провадоў на заслужаны адпачынак старшага інструктара-пажарнага Дзмітрыя Шыманчыка.

На службу ў пажарную аварыйна-выратавальную частку №1 Маларыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Шыманчык прыйшоў у маі 2003 года ў званні малодшага сяржанта. У званні старшага прапаршчыка Дзмітрый з 2024 года.

За 23 гады службы было мноства выклікаў, якія і злічыць немагчыма, але, на думку Дзмітрыя, кожны выезд – як першы раз.

Самая запамінальная гісторыя за гады моёй службы гэта калі ў 2012 пры пажары прыватнага дома ў г. Маларыта ўваход быў ахоплены агнём, у людзей не было магчымасці выйсці, а вокны былі забітыя плёнкай. Па прыезду мы эвакуіравалі праз акно сям'ю з трох чалавек. Самае галоўнае, што людзі не пацярпелі, – успамінае Дзмiтый.

Ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік аддзела Сяргей Касянюк з душэўнай цеплынёй выказаў сваю ўдзячнасць Дзмітрыю за яго адданую і старанную працу.

Дзмітрый Андрэевіч, Вы з'яўляецеся прафесіяналам сваёй справы і прыкладам для пераймання маладым. Сёння вы робіце крок у новае жыццё з новымі магчымасцямі, падзеямі і прыемнымі момантамі. Цяпер у Вас ёсць час азірнуцца назад на ўсе дасягненні, цяжкасці, узлёты і падзенні, якія вы пераадолелі. Ад усёй душы жадаем Вам здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў ва ўсім, сямейнага цяпла, выканання ўсіх надзей і выдатных здзяйсненняў. Хай жыццёвая дарога падае толькі прыемныя неспадзеўкі, а поспех спадарожнічае заўсёды і ўсюды.

Провады на заслужаны адпачынак па традыцыі ратавальнікаў завяршыліся «воднай феерыяй» пад бурныя апладысменты калег і гукі пажарных сірэн.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Брестского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть