Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Бяроза. Каб было цікава навучацца бяспецы
На базе дзіцячага сада №6 у горадзе Белаазёрску адкрыўся дзіцячы іміджавы пакой.
Ва ўрачыстай абстаноўцы з удзелам начальніка Бярозаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Калодзіча, начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Алены Саковіч і запрошаных гасцей на базе дзіцячага сада №6 у горадзе Белаазёрску адчыніліся дзверы «Пакоя бяспекі жыццядзейнасці».
У пачатку мерапрыемства перад гасцямі выступілі выхаванцы дзіцячага сада з тэатралізаванай пастаноўкай «Непаслухмяныя сястрычкі», у ходзе якой расказалі аб наступствах знявагi правіламі пажарнай бяспекі і нагадалі алгарытм дзеянняў пры пажары.
Затым з віншавальным словам выступіў начальнік аддзела Вадзім Калодзіч:
– Адкрыццё пакоя – гэта не толькі вялікі падарунак для жыхароў горада Белаазёрска, але і для жыхароў усяго раёна. У пакоі ёсць розныя лакацыі і кожны зможа знайсцi тут нешта новае і цікавае у галiне бяспекi жыццядейнасцi. Удасканальвайце свае веды і дзяліцеся імі са сваімі блізкімі і знаёмымі.
Дзіцячы іміджавы пакой абсталяваны мультыбордам, цікавымі дыдактычнымі гульнямі і актуальнай наглядна-выяўленчай прадукцыяй. Усё гэта дазволіць дзецям і іх бацькам дасканальна вывучыць тэму бяспекі і адпрацаваць веды на практыцы.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси