Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Пінск. Цікавая і пазнавальная сустрэча з ратавальнікамі
Навучэнцы гімназіі №3 наведалі пажарную аварыйна-выратавальную частку №1 Пінскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях. Галоўнай тэмай мерапрыемства стала інфармаванне і навучанне бяспецы дзяцей.
Падчас сустрэчы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Максім Мірашчанка расказаў дзецям пра важнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі ў паўсядзённым жыцці, разам паўтарылі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару і іншых надзвычайных сітуацый. Падчас сустрэчы школьнікі даведаліся пра тое, як праходзяць будні ратавальнікаў, убачылі аварыйна-выратавальную тэхніку і абсталяванне, якое прымяняецца работнікамі МНС для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый. Жадаючыя змаглі прымерыць баявую вопратку і пасядзець у пажарнай машыне.
У завяршэнне мерапрыемства ратавальнікі прадэманстравалі дзецям выкананне нарматыву па баявым разгортванні.
МНС нагадвае:
- растлумачце дзецям, чаму нельга гуляць з запалкамі, запальніцамі і іншымі вогненебяспечнымі прадметамі;
- навучыце дзяцей правільна дзейнічаць пры пажары: не панікаваць, не хавацца, хутка пакінуць памяшканне і тэлефанаваць па нумарах экстранай службы — 101 або 112;
- кантралюйце дзяцей на вуліцы і дома, каб пазбегнуць траўмаў і небяспечных сітуацый;
- праводзіце рэгулярныя гутаркі, каб фарміраваць культуру бяспечных паводзін з ранняга ўзросту.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси