Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Столін. Навучанне правілам бяспекі падрастаючага пакалення
З мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама для павышэння культуры бяспекі жыццядзейнасці падрастаючага пакалення начальнікам сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Столінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандрам Сімончыкам былі праведзены навучальныя заняткі ў цэнтры бяспекі для навучэнцаў Хатывіцкай сярэдняй Ганцавіцкага раёна.
Падчас мерапрыемства работнік МНС нагадаў дзецям аб важнасці захавання правілаў бяспекі дома, у школе і на вуліцы. Таксама расказаў аб правілах эвакуацыі пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі. Хлапчукі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у віктарынах і конкурсах.
Для замацавання атрыманых ведаў дзецi паглядзелі навучальны фільм «Школа бяспекі». За праяўленую актыўнасць усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ў выглядзе наглядна-выяўленчай прадукцыі.
З пачатку года ў Столінскім раёне адбылося 44 пажары, у агні загінулі два чалавекі.
МНС заклікае: беражыце сябе і сваіх блізкіх, выконвайце правілы пажарнай бяспекі!
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси