Учреждение «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Столiн. Кiрмаш вакансiй
У Столiнскiм раёне прайшоў маладзёжны кірмаш вакансій. Удзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве прынялі і выратавальнікі раённага аддзела па надзвычайным сiтуацыям. Гэтае мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю для ўсіх жадаючых даведацца больш пра прафесію выратавальніка і ўмовы працы ў гэтай галіне.
Намеснік начальніка Столiнскага раённага аддзела Сяргей Вячорка падзяліўся сваім вопытам і ведамі з наведвальнікамі кірмашу: расказаў аб прафесіі і высокім узроўні адказнасці, які нясе кожны з работнікаў Мiнiстэрства по надзвычайным сiтуацыям. Таксама абмеркавалі магчымасці прафесійнага росту і навучання, якія адкрываюцца перад ратавальнікамі.
Выратавальнік таксама расказаў аб патрабаваннях, якія прад'яўляюцца да патэнцыйных абітурыентаў і кандыдатаў на службу ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях.
Моладзь з цікаўнасцю размаўляла з прадстаўніком службы 101, задаючы пытанні аб тонкасцях і перавагах службы ў МНС. Кожны ўдзельнік бяседы атрымаў змястоўны адказ на пастаўленыя пытанні.