Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Пінск. Установы адукацыі пад кантролем
Інспектарскім складам Пінскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяцца профілактычныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі горада.
Так, адной з устаноў для наглядных мерапрыемстваў стаў сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Пінска, які наведаў начальнік сектара нагляду і прафілактыкі Аляксандр Кухарчук. Ён праверыў меры захавання нормаў пажарнай бяспекі, вядзенне дакументацыі, а таксама ўтрыманне сродкаў выяўлення і тушэння пажару ў спраўным стане.
Сустрэча завяршылася выступленнем Аляксандра Сяргеевіча перад працоўным калектывам.
З пачатку 2025 года на тэрыторыі горада Пінска адбылося 4 пажары, загінуў 1 чалавек.
Ратавальнікі нагадваюць:
- выконвайце правілы бяспечных паводзін дома і на вуліцы;
- выконвайце правілы паводзін на вадзе;
- усталюйце ў хаце аўтаномны пажарны апавяшчальнік і падтрымлівайце яго ў спраўным стане;
- паклапаціцеся аб бяспецы ў домаўладаннях пажылых сваякоў.