Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Жабінка. У гасцях у выратавальнікаў
Вучні Хмелеўскай школы Жабінкаўскага раёна наведалі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
Пад час экскурсіi госці даведаліся пра асаблівасці работы пажарных, пазнаёміліся з аварыйна-выратавальнай тэхнікай і абставляваннем, якое выкарыстоўваецца ў прафесійнай дзейнасці. Пасля таго, як агледзелі машыны і, нават пасядзелі ў іх, хлопчыкi и дзяўчынкi пагутарылі з супрацоўнікамі аддзела, якія ўзгадалі найбольш памятныя выезды, складанасці пры тушэнні пажараў і выратаванні людзей.
Затым выратавальнiкi распавялі вучням пра пажары, якія адбыліся на тэрыторыі Рэспублікі па прычыне дзіцячага свавольства з агнём.
Каб прадухіліць дзіцячую свавольства з агнём ратавальнікі МНС рэкамендуюць:
навучыце дзіця дзеянням пры пажары, пакажыце яму магчымыя выхады для эвакуацыі;
навучыце не панікаваць і не хавацца ў выпадку пажару;
хавайце ад дзіцяці запалкі i бытавую хімію;
не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду.