- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Пінск. Сумесныя намаганні для бяспечнага жыцця грамадзян
У вёсцы Пачапава Пінскага раёна адбыўся сельскі сход грамадзян. На ім сабраліся прадстаўнікі розных служб, сярод іх – гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях, дзяржаўны энергагазнагляд, АСВОД, прадстаўнікі медыцыны і міліцыі. Мерапрыемства пачалося з працы іміджавых пляцовак прысутных служб, дзе жыхары змаглі даведацца пра меры бяспекі і задаць цікавыя пытанні.
У актавай зале сустрэчу адкрыў намеснік начальніка Пінскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Шкабара. Абмеркаваўшы асноўныя пытанні па пажарнай бяспецы, Андрэй Віктаравіч разам з прысутнімі паглядзелі відэаролік, які паказаў небяспечную сітуацыю ў дамах сацыяльна небяспечнай катэгорыі грамадзян. У ходзе сустрэчы кожны з удзельнікаў расказаў пра сваю працу і важныя аспекты, якія тычацца бяспекі і здароўя грамадзян. Асобная ўвага была нададзена прафілактычным мерам, якія могуць дапамагчы пазбегнуць няшчасных выпадкаў. У працэсе камунікавання работнікі МНС прапанавалі грамадзянам прайсці невялікае тэставанне па пытаннях пажарнай бяспекі.
Завяршэннем сходу сталі паказальныя выступленні супрацоўнікаў МНС, дзе ўдзельнікі маглі на практыцы пазнаёміцца з асновамі пажарнай бяспекі. Кожны жадаючы змог паспрабаваць свае сілы ў выкарыстанні вогнетушыцеляў.
На тэрыторыі Пінскага раёна з пачатку 2024 года адбылося 57 пажараў, загінулі 5 чалавек.
МНС нагадвае: стаўшы сведкам або ўдзельнікам пажару, паведаміце аб тым, што здарылася, у службу выратавання па тэлефонных нумарах 101 або 112.