image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пружаны. Па маршруце аўтакрамы

468

У рамках акцыі «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» прапагандыст Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іна Хаваўка адправілася па маршруце аўтакрамы па малых населеных пунктах раёна.

Нечаканы і прыемны візіт работніка МНС парадаваў жыхароў невялікіх вёсак Семенча-2 і Вялікія Якавічы. Грамадзяне, купляючы прадукты, набылі яшчэ і карысныя веды аб правілах пажарнай бяспекі.

Іна Аляксандраўна нагадала вяскоўцам аб падрыхтоўцы печы да ацяпляльнага сезона, расказала аб карысці аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і аб правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. Грамадзяне ўзгадалі, як правільна паведамляць ратавальнікам аб узнікненні надзвычайнай сітуацыі. Пасля гэтага работнік МНС нагадала аб важных правілах пры навядзенні парадку на прысядзібным участку і ўручыла буклеты з карыснымі парадамі ад МНС.

З пачатку года ў Пружанскім раёне адбыўся 31 пажар, 2 чалавекі загінулі.

Паважаныя грамадзяне, стаўшы сведкам або ўдзельнікам пажару, паведаміце аб тым, што здарылася ў службу выратавання па тэлефонных нумарах 101 або 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть