image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ганцавічы. Вучэбная эвакуацыя

316

З мэтай павышэння ўзроўню ведаў у галіне бяспекі і фарміравання навыкаў зладжанасці дзеянняў работнікаў установы адукацыі і навучэнцаў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі пад кіраўніцтвам інспектара сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ганцавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іллі Сіманчука ў ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Ганцавічы» была праведзена вучэбная эвакуацыя.

Пачаткам адпрацоўкі паслужыў сігнал: спрацавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя. Персаналам школы была арганізавана эвакуацыя навучэнцаў з будынка, усе вучні і педагогі па сігнале трывогі аператыўна пакінулі будынак установы адукацыі па эвакуацыйных выхадах. Педагогі хутка праверылі наяўнасць навучэнцаў і далажылі аб колькасці дзяцей. Такім чынам, падчас эвакуацыі праведзена не толькі практычная адпрацоўка плана эвакуацыі, але і праверана гатоўнасць усіх работнікаў да дзеянняў пры ўзнікненні пажару.

З пачатку года ў Ганцавіцкім раёне адбылося 18 пажараў.

Паважаныя бацькі, праводзьце з дзецьмі індывідуальныя прафілактычныя гутаркі. Для фарміравання ў дзяцей навыкаў забеспячэння асабістай бяспекі вывучыце з імі хатні адрас і нумары тэлефон экстраных службаў, растлумачце дзіцяці, што ў выпадку ўзнікнення пажару нельга хавацца, неабходна выбягаць на вуліцу і клікаць на дапамогу. А каб навучанне было цікавым і запомнілася надоўга, скарыстайцеся раздзелам «МНС бацькам і педагогам» на інтэрнэт-партале МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть