image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Івацэвічы. «Дубравушка» сустракала ратавальнікаў

640

У рамках прафілактычнай акцыі «Канікулы без дыму і агню» ратавальнікі прыехалі ў госці да дзяцей з чацвёртай змены дзіцячага аздараўленчага лагера «Дубравушка» Івацэвіцкага раёна.

У актавай зале дзеці разам з прапагандыстам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Арцёмам Гаварко і старшынёй раённай арганізацыі АСВОД Уладзімірам Прысмыцкім успомнілі правілы паводзін у розных надзвычайных сітуацыях. Дзеці задалі мноства пытанняў, на якія атрымалі вычарпальныя адказы. Прагледзелі тэматычныя відэаролікі з серыі «Энцыклапедыя бяспекі».

Працягнулася мерапрыемства на вуліцы. Рабяты змаглі прымерыць баявую вопратку, пасядзець за рулём пажарнага аўтамабіля, аказаць дапамогу ўмоўнаму пацярпеламу на вадзе, паспаборнічаць у розных гульнях. Скончылася мерапрыемства воднай феерыяй.

За мінулы перыяд 2024 года ў Івацэвіцкім раёне адбылося 25 пажараў, загінулі 3 чалавекі.

МНС нагадвае: у выпадку пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумарах 101 або 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Брестского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть