image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Брэст. Карысная сустрэча

516

Намеснік начальніка Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Вячаслаў Кавальчук у рамках месячніка па ахове працы, які праводзіцца ў Дзяржэнергагазнаглядзе, выступіў з дакладам аб забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'ектах арганізацый.

У рамках мерапрыемства разгледзелі існуючыя праблемныя пытанні, ход і эфектыўнасць работы па выяўленні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць траўматызму і гібелі людзей ад пажараў, дзейнасць па прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці. Вячаслаў Вячаслававіч давёў да прысутных аператыўнае становішча з пажарамі і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі ў абласным цэнтры, адказаў на пытанні аўдыторыі.

За мінулы перыяд 2023 года ў горадзе Брэсце адбылося 79 пажараў, асноўная прычына якіх – неасцярожнае абыходжанне з агнём.

МНС нагадвае: выкарыстанне (прымяненне) аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (вогнетушыцеляў), якія адпавядаюць патрабаванням тэхнічнага рэгламенту ТР ЕАЭС 043/2017, дазволіць выявіць (ліквідаваць) пажар на ранняй стадыі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть