image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ганцавічы. Прафілактыка пажараў у жылым сектары

742

Работнікі Ганцавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва наведалі пажылых грамадзян у в. Агарэвічы і г. Ганцавічы.


Суб'екты прафілактыкі вывучылі стан пажарнай бяспекі жылых памяшканняў і прыдамавой тэрыторыі, далі рэкамендацыі, растлумачылі ўмовы аказання сацыяльнай дапамогі. Пенсіянерам нагадалі правілы бяспекі пры эксплуатацыі электраабсталявання і пячнога ацяплення і ўручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС

З пачатку года ў Ганцавіцкім раёне адбыліся 22 пажары.

У мэтах папярэджання вогненных НС ратавальнікі нагадваюць: праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, у выпадку іх адсутнасці ўсталюйце ў жылых памяшканнях домаўладання (кватэры). Пераканайцеся ў спраўнасці пячнога апалу (адсутнасці расколін у сценках печы, спраўнасці запорной прылады дзверцы топачнага праёму, абавязкова залезьце на гарышча і пераканайцеся ў спраўнасці коміна).

Будзьце асцярожныя пры навядзенні парадку на прыватных падворках. Калі вы вырашылі развесці вогнішча ў сябе на падворку, то не варта грэбаваць простымі мерамі засцярогі. Рабіць гэта трэба толькі ў зацішнае надвор'е і на месцы, вычышчаным ад гаручых рэчываў і матэрыялаў. Вогнішчы лепш разводзіць удалечыні ад будынкаў, гаручых рэчываў і матэрыялаў. Пры сабе неабходна мець першасныя сродкі пажаратушэння.

Не забывайце аб родных і блізкіх, якія жывуць у вёсках. Наведайце састарэлых бацькоў. Праверце, як яны падрыхтаваліся да ацяпляльнага сезона.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть