image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Брэст. «Летні патруль»

717

Лета звязана не толькі з канікуламі, водпускам, вясёлымі гульнямі на пляжы, актыўным адпачынкам, але і павышэннем рызык узнікнення трагедый на вадаёмах.

У мэтах прафілактыкі такіх выпадкаў на базе Брэсцкай выратавальнай станцыі АСВОД на вяслярным канале Брэста пры ўдзеле прадстаўнікоў гэтай арганізацыі, а таксама работнікаў Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях і БРСМ быў дадзены старт акцыі «Летні патруль».

У рамках мерапрыемства прадстаўнікі АСВОДа і МНС для байцоў маладзёжных атрадаў аховы правапарадку абласнога цэнтра правялі майстар-класы па аказанні першай медыцынскай дапамогі і выратаванні людзей на вадзе, расказалі аб правілах паводзін на водных аб'ектах, алгарытме дзеянняў у выпадку надзвычайных сітуацый на вадзе. Напрыканцы мерапрыемства навабранцам уручылі пасведчанні байцоў МААП і павіншавалі з уступленнем у рады актыўнай моладзі.

З пачатку года на Брэстчыне ад утаплення загінулі 30 чалавек, у тым ліку 2 дзеці.

МНС нагадвае аб неабходнасці захавання правілаў бяспекі на вадзе:

- дзеці і падлеткі не павінны знаходзіцца ў вады без дарослых;

- купацца трэба толькі ў абсталяваных месцах;

- плаваць неабходна ўздоўж берага ці ў кірунку да яго;

- нельга скакаць у ваду з абрываў, дамбаў, мастоў, лодак, катамаранаў, а таксама заплываць за буйкі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть