image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ляхавічы. “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” у інтэрнаце аграрнага каледжа

376

У рамках другога этапа рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юлія Лешык правяла прафілактычнае мерапрыемства ў інтэрнаце Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа.

Прадэманстраваныя відэаролікі “Пажарная бяспека ў студэнцкіх інтэрнатах”, “Недзіцячыя гульні” навучылі рабят, як правільна паводзіць сябе ў выпадку пажара або іншай надзвычаайнай сітуацыі на аб’екце з масавым знаходжанннем людзей.

Таксама падчас мерапрыемства навучэнцы запомнілі, што самая распаўсюджаная прычына пажараў з гібеллю людзей – неасцярожнае абыходжанее з агнём пры курэнні, асабліва ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення. Засвоілі правілы карыстання электрычнымі прыборамі.

Работнік МНС нагадала аб найбольш эфектыўным сродку ранняга выяўлення пажару – аўтаномным пажарным апавяшчальніку, растлумачыла прынцып яго працы і правілы эксплуатацыі. Таксама распавяла, чым і як правільна тушыць розныя пажары і падкрэсліла, што універсальным і надзейным сродкам пры тушэнні любога пажару з'яўляецца вогнетушыцель.

У завяршэнне мерапрыемства юнакі і дзяўчаты праверылі свае веды з дапамогай гульні “Дзе логіка?”.

З пачатку года на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна зарэгістравана 3 пажары, ахвяра агню стаў 1 чалавек.

Паважаныя грамадзяне, пачуўшы сігнал “Увага ўсім!”, прытрымлівайцеся алгарытму дзеянняў:

- неадкладна уключыце тэлевізар, радыё і слухайце паведамленне;

- у паведамленні будзе перададзена інфармацыя аб характары пагрозы і канкрэтныя рэкамендацыі па абароне насельніцтва;

- звяртайце ўвагу на паведамленні па гучнай сувязі машын міліцыі, МНС і іншага спецыяльнага транспарту;

- не выключайце тэлевізар, радыё на працягу ўсяго перыяду ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть