Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Лунінец. Прафілактыка ў працоўным калектыве
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ратавальнікі Лунінеччыны правялі чарговае прафілактычнае мерапрыемства ў працоўным калектыве.
Так, старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лунінецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Качура сустрэлася з працоўным калектывам ДУА “Дзіцячы садок №11 г. Лунінца”.
Марына Вітальеўна расказала аб колькасці пажараў і гібелі на тэрыторыі раёна ў 2022 годзе, а таксама за мінулы перыяд 2023 года – гэта 4 пажары, на адным з якіх 1 чалавек загінуў. Для нагляднасці прадэманстравала фатаграфіі з месцаў пажараў і падрабязна расказала аб прычынах вогненных трагедый.
У завяршэнні гутаркі работнік МНС паўтарыла паслядоўнасць дзеянняў у выпадку надзвычайнай сітуацыі ў дзіцячым садку, а таксама правілы карыстання вогнетушыцелем і самавыратавальнікам.
Паважаныя грамадзяне, МНС нагадвае: будзьце асцярожныя з агнём, не эксплуатуйце няспраўнае пячное абсталяванне, не выкарыстоўвайце для распальвання печы гаручыя і лёгкаўзгаральныя вадкасці, не пакідайце ацяпляльныя прыборы без нагляду, усталюйце ў жылых пакоях аўтаномны пажарны апавяшчальнік і сачыце за яго станам. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!