Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Камянец. Абмеркавалі важныя правілы бяспекі з навучэнцамі аграрнага каледжа
Намеснік начальніка Камянецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Казарэз у рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспека – у кожны дом!" правёў сустрэчу з навучэнцамі ўстановы адукацыі "Высокаўскі дзяржаўны аграрны каледж".
У пачатку сустрэчы Іван Мікалаевіч расказаў прысутным аб асноўных прычынах ўзнікнення пажараў і небяспекі, якія могуць быць у сценах установы адукацыі і інтэрнатах. У ходзе сустрэчы сумесна узгадалі асаблівасці эвакуацыі з памяшкання, дзе сабралася шмат людзей, жадаючыя паспрабавалі эвакуявацца з зачыненымі вачыма з актавай залы, дзе праходзіла сустрэча. У ходзе гутаркі навучэнцам і выкладчыкам каледжа было прапанавана паспрабаваць усталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, сабраць "ртуць", а таксама Іван Мікалаевіч распавёў навучэнцам, як правільна карыстацца вогнетушыцелем.
У завяршэнне сустрэчы работнік МНС адказаў на паступіўшыя ў яго адрас пытанні і нагадаў пра важнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі не толькі ў сценах установы адукацыі, але і ў побыце.
З пачатку года ў Камянецкім раёне адбылося 5 пажараў.
Ратавальнікі нагадваюць дзеянні пры пажары: не панікаваць, не хавацца, тэлефанаваць у службу выратавання па тэлефонных нумарах 101 або 112.