image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Маларыта. Мітынг-рэквіем “Помнім і шануем!”

291

На вуліцы Саўгаснай у Маларыце прайшоў мітынг-рэквіем “Помнім і шануем!”, прымеркаваны да Дня памяці ахвяр Халакоста. У ім таксама прынялі ўдзел і прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Гэта сімвалічна ў Год міру і стварэння.

Халакост ‒ масавае знішчэнне яўрэяў у перыяд нямецкай акупацыі. Гітлераўцы здолелі стварыць маштабную, добра адладжаную сістэму па знішчэнні людзей. Паводле дадзеных навуковых крыніц падчас акупацыі загінула 74-82% яўрэйскага насельніцтва Беларусі. На тэрыторыі Беларусі шмат месцаў, якія нагадваюць пра Халакост. Адно з іх якраз і знаходзіцца ў Маларыце на вуліцы Саўгасная. Гэта воінскія могілкі, на якіх захавана каля трох тысяч жыхароў Маларыты і раёна, зверскі забітых фашыстамі ў ліпені 1942 года. Сярод іх – 2800 яўрэяў. За гэтымі лічбамі крыецца боль, адчай, зламаныя і загубленыя жыцці. Гора нельга вымераць.

Падчас мітынгу-рэквіему выступіў старшыня Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Алег Якубчык, старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Фёдар Галянчук,  старшыня маладзёжнага парламента другога склікання пры раённым Савеце дэпутатаў Арцём Макарчук. Яны гаварылі аб тым, што наш абавязак – захаваць гістарычную праўду аб Вялікай Айчыннай вайне, зрабіць усё магчымае, каб зберагчы мір.

Разам з усімі ратавальнікі ўшанавалі памяць загінулых землякоў хвілінай маўчання, усклалі да падножжа помніка вянкі і жывыя кветкі, запалілі лампадкі памяці. Нішто не забыта ‒ ніхто не забыты. Гісторыя Халакоста ‒ гэта сімвал газавых камер, печаў, масавы расстрэл нявінных мірных жыхароў. Ён з’яўляецца папярэджаннем аб бесчалавечнасці вайны, заклікае захоўваць і аберагаць гістарычную праўду аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.


Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть