image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Брэсцкі раён. У рамках акцыі “Бяспека – у кожны дом!”

524

У рамках другога этапа рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “Бяспека – у кожны дом!” работнікі Брэсцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі навучальную імпрэзу з вучнямі 11-х класаў Чарнаўчыцкай сярэдняй школы.

У пачатку сустрэчы перад прысутнымі выступіў першы намеснік начальніка аддзела Аляксей Раўноў. Ён агучыў асноўныя прычыны пажараў (неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога абсталявання і электраабагравальных прылад, дзіцячае свавольства з агнём), а таксама расказаў аб тым, якія рэкамендацыі неабходна выконваць, каб не стаць ахвярай вогненнай трагедыі. Далей спецыяліст сектара прапаганды правяла з удзельнікамі акцыі ў інтэрактыўную гульню “Сакрэт бяспекі”. Дзецям прапанавана было адгадаць сілуэты прадметаў і расказаць, як гэтыя прадметы звязаны з пажарнай бяспекай. Асобна работнікі РАНС спыніліся на тэме бяспекі на зімовым вадаёме.

– Бяспечная таўшчыня лёду для аднаго чалавека – мінімум 7 см. Нельга выходзіць на лёд у цёмны час сутак і пры дрэннай бачнасці (смуга, снегапад, дождж), асабліва ў стане алкагольнага ап'янення. Таксама нельга правяраць трываласць лёду ўдарам нагі. Калі пасля першага моцнага ўдару паленам ці лыжнай палкай здасца хоць трохі воды – гэта азначае, што лёд тонкі, па ім хадзіць нельга. Пры змушаным пераходзе вадаёма бяспечней за ўсё прытрымвацца пракладзеных сцежак або ісці па ўжо пракладзенай лыжні, – нагадалі ратавальнікі.

Каб падсумаваць атрыманую інфармацыю, старшакласнікам быў прадэманстраваны фільм “Бяспека – у кожны дом”, пасля чаго была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя ў выглядзе буклетаў “Ваш бяспечны дом” і брашур МНС “Дапамога побач”.

За мінулы перыяд 2023 года ў Брэсцкім раёне зарэгістравана 5 пажараў.

Каб не стаць ахвярай агню, ратавальнікі рэкамендуюць устанавіць у доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік, а таксама прытрымлівацца асноўных правілаў пажарнай бяспекі:

- перад выкарыстаннем электрапрыбораў неабходна ўважліва вывучыць інструкцыю. Недапушчальна выкарыстоўваць электраабсталяванне па заканчэнні тэрміна прыдатнасці;

- сыходзячы з дому, неабходна адключаць з сеткі ўсе электрапрыборы, акрамя халадзільніка;

- нельга выкарыстоўваць электрапрыборы ў ваннай.

Беражыце сябе і сваю маёмасць!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть