image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Драгічын. Прафілактычная гутарка са старшакласнікамі

471

Як правільна паводзіць сябе, каб не здарыўся пажар, што рабіць, калі ён усё ж адбыўся, якія небяспечныя сітуацыі могуць адбыцца і як паступіць правільна – адказы на ўсе гэтыя і іншыя пытанні дзеці з 10-11-х класаў Антопальскай сярэдняй школы Драгічынскага раёна даведаліся ад старшага інспектара цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрыя Казлова.

Работнік МНС распавёў старшакласнікам, як дзейнічаць у выпадку пажару, нагадаў дзецям нумары выкліку экстраных службаў, як правільна пакідаць задымленае памяшканне, якія існуюць першасныя сродкі пажаратушэння ў хатнім ужытку і як карыстацца вогнетушыцелем. Дзмітрый Аляксандравіч закрануў і тэму паступлення. Ён распавёў аб Універсітэце грамадзянскай абароны, спецыфіцы навучання ў ім.

Пасля чатырох гадоў вучобы становяцца лейтэнантамі ўнутранай службы, перад якімі адкрываюцца вялікія магчымасці кар'ернага і прафесійнага росту, – адзначыў работнік МНС.

На тэрыторыі Антопальскага сельсавета з пачатку года адбылося 3 пажары. Усяго ў Драгічынскім раёне зарэгістравана 24 вогненныя НС, загінуў 1 чалавек. У Брэсцкай вобласці ахвярамі агню сталі 67 чалавек, з іх 2 дзяцей.

МНС нагадвае дзеянні пры пажары: не панікаваць і не хавацца, пакідаць памяшканне, выклікаць ратавальнікаў па тэлефонных нумарах 101 або 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть