Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Кобрын. Бяспека – тэма актуальная
У мэтах папярэджання пажараў і гібелі ад іх людзей работнікі Кобрынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць прафілактычную работу сярод насельніцтва. На днях начальнік аддзела Дзмітрый Камарчук правёў выступленне ў працоўным калектыве ДРБУ-201.
Дзмітрый Віктаравіч азнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай па пажарах і надзвычайных сітуацыях, прывёў прыклады трагічных выпадкаў, якія адбыліся на тэрыторыі раёна і вобласці. Пры гэтым было падкрэслена, што асноўная частка вогненных НС адбываецца па прычыне чалавечай халатнасці і неасцярожнага абыходжання з агнём. Работнік МНС нагадаў прысутным, як зрабіць дом бяспечным, як не стварыць на працоўным месцы пажаранебяспечную сітуацыю. Пільная ўвага была ўдзелена тэме дзіцячай бяспекі: дарослых заклікалі не пакідаць малалетніх дзяцей адных. Пагаварылі і пра бяспекі ў зімовы перыяд.
Таксама ў ходзе размовы былі растлумачаны дзеянні пры ўзнікненні пажару, агучаныя нумары тэлефонаў службы выратавання 101 і 112. У завяршэнне мерапрыемства грамадзяне атрымалі кампетэнтныя адказы на пытанні, якія іх цікавілі.
З пачатку года ў Кобрынскім раёне адбылося 53 пажары, загінулі 2 чалавекі.
Каб папярэдзіць бяду, ратавальнікі нагадваюць:
- не курыце ў ложку, не выкідвайце непатушаныя цыгарэты і запалкі з аконных праёмаў, з балконаў;
- не пакідайце без нагляду ўключаныя ў сетку электрапрыборы;
- не распальвайце печы лёгкаўзгаральнымі і гаручымі вадкасцямі, не пакідайце без нагляду печы;
- трымайце малалетніх дзяцей у крокавай даступнасці;
- усталюйце аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, здольныя на ранняй стадыі папярэдзіць бяду.
Выконвайце правілы пажарнай бяспекі. У выпадку пажару тэлефануйце па тэлефонных нумарах 101 або 112.