image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лунінец. Абмеркавалі важныя пытанні з самымі маленькімі

583

Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лунінецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Качура пабывала ў гасцях у дашкалят з ДУА “Яслі-сад №1 г. Лунінца”.

З мэтай навучання падрастаючага пакалення асновам бяспекі жыццядзейнасці Марына Вітальеўна правяла з малымі прафілактычнае мерапрыемства. Дашкаляты выканалі прапанаваныя работнікам МНС тэматычныя заданні, разгадалі загадкі, навучыліся ў правільнай паслядоўнасці выклікаць ратавальнікаў і дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях. Асаблівае захапленне выклікала ў дзяцей напрананне баёўкі.

Для замацавання матэрыялу дзеці паглядзелі серыю мультфільмаў “Чароўная кніга". Дашкаляты засталіся з падарункамі ад МНС – яркімі і маляўнічымі размалёўкамі.

За мінулы перыяд 2022 года ў Лунінецкім раёне адбылося 47 пажараў, загінулі 3 чалавекі. На тэрыторыі Брэсцкай вобласці ахвярамі агню сталі 60 чалавек, з іх 2 дзяцей.

Паважаныя бацькі, вучыце дзяцей правілам пажарнай бяспекі, не пакідайце малалетніх без нагляду і падавайце ім асабісты прыклад.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть