image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ляхавічы. Папярэдзіць пажары ў жылым сектары

575

Супрацоўнікі Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць прафілактычную работу па папярэджанні пажараў у жылым сектары. Пільная ўвага зараз надаецца жыхарам сельскай мясцовасці, менавіта там узнікае небяспека ўзнікнення пажару пры незахаванні правілаў бяспекі і часта адбываюцца пажары ў асенне-зімовы перыяд.

На гэты раз ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі Ляхавіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і старшынямі Альхоўскага і Конькаўскага сельвыканкамаў наведалі найбольш уразлівую катэгорыю грамадзян – інвалідаў і адзінокіх пажылых – з мэтай вывучэння ўмоў пражывання і аказання неабходнай дапамогі.

Пры наведванні домаўладанняў звярталі ўвагу грамадзянаў на тое, што асноўнымі прычынамі ўзгаранняў у прыватных домаўладаннях з'яўляецца тэхнічны стан газавага абсталявання, ацяпляльных печаў і няспраўны стан электраправодкі. Інструктавалі па пытаннях выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння. Тлумачылі парадак карыстання пячным ацяпленнем і адкрытым агнём, распавядалі, на што трэба звярнуць увагу пры развядзенні вогнішчаў, падрыхтоўцы ежы ў спецыяльных прыстасаваннях і іншых пытаннях, якія тычацца пажарнай бяспекі ў побыце. Нагадалі парадак дзеянняў пры пажары і тэлефонныя нумары службы выратавання 101 і 112. Для замацавання атрыманай інфармацыі жыхарам былі ўручаны памяткі з патрабаваннямі пажарнай бяспекі.

Падчас наведванняў грамадзянам былі ўстаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

У ходзе праведзенай работы адзначалася зацікаўленасць людзей у пытаннях ўласнай бяспекі.

За мінулы перыяд 2022 года ў Ляхавіцкім раёне адбылося 29 пажараў, загінулі 3 чалавекі.

У мэтах папярэджання пажараў ратавальнікі нагадваюць:

* не паліце ў ложку, не выкідвайце непатушаныя недакуркі з вокнаў;

* сачыце за станам пячнога ацяплення і электраправодкі, не пакідайце без нагляду печы і электрабытавыя прыборы;

* трымайце малалетніх ў крокавай даступнасці, навучайце іх з ранняга ўзросту асновам бяспекі жыццядзейнасці;

* не разводзьце вогнішчы паблізу будынкаў;

*усталюйце аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

У выпадку пажару тэлефануйце у МНС па тэлефонных нумарах 101 або 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть