image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Брэст. На пытанні ёсць адказы!

406

Як не дапусціць небяспекі? Што можа прывесці да бяды? Як дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі… На гэтыя і многія іншыя праблемныя пытанні ў сферы бяспекі адказала спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Яна Філіповіч на сустрэчы са студэнтамі каледжа бізнесу і права.

У ходзе мерапрыемства, выкарыстоўваючы інтэрактыўную віктарыну "Дзе логіка?", студэнтам распавялі пра пажары і іх прычыны, прымяненне першасных сродкаў пажаратушэння, бяспечную эвакуацыю і мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач». Яна Генадзьеўна закранула тэму сезонных небяспек, сумесна з рабятамі змадэлявалі і паспяхова рашылі розныя сітуацыі.

За мінулы перыяд 2022 года на тэрыторыі г. Брэста зарэгістравана 66 пажараў, за аналагічны перыяд 2021 – 65.

Памятайце! Бяспека жыццядзейнасці насельніцтва шмат у чым залежыць ад граматных дзеянняў кожнага грамадзяніна. Беражыце сябе і сваіх блізкіх – выконвайце правілы пажарнай бяспекі! У выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумарах тэлефонаў 101 або 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть