image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Івацэвічы. Увага супрацьпажарнаму стану жылля

915

Івацэвіцкія выратавальнікі ўсё больш увагі надаюць супрацьпажарнаму стану жялля. Каб засцерагчы жыллё вяскоўцаў ад пажару, а таксама ў рамках акцыі “За бяспеку разам!” прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у складзе назіральных камісій пры Святавольскім і Волькаўскім сельвыканкамах наведалі шэраг дамоў жыхароў. Пры гэтым перавага надавалася сядзібам, дзе жывуць адзінокія састарэлыя грамадзяне, інваліды, а таксама грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

Не заставаліся паза ўвагай прадстаўнікоў службы выратавання стан ацяпляльных печаў і выкананне правілаў пры іх паленні. У поле іх зроку трапляліся і электрабытавыя прыборы, спраўнасць якіх давала падставы ўсумніцца ў іх пажаранебяспечнасці.

Гаспадарам наведаных дамоў было строга ўказана на выкананне патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі каля печаў і карыстаючыся электрабытавымі прыборамі, у асаблівасці – награвальнымі. Усе яны былі папярэджаны аб неабходнасці пільнасці і абачлівасці пры абыходжанні з агнём і яго крыніцамі.

Праводзячы пажарна-прафілактычную працу ў домаўладаннях грамадзян, выратавальнікі прадухіляюць ўзнікненне пажараў у жыллёвым фондзе. З пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 44 пажары, загінулі 6 чалавек.

У мэтах папярэджання пажараў выратавальнікі нагадваюць: не пакідайце без нагляду запаленыя свечкі і ўключаныя электрапрыборы, не паліце ў ложку, не пакідайце ў даступных для дзяцей месцах запалкі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть