image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Івацэвічы. З агнём гуляць нельга

928

Каб яшчэ і яшчэ раз нагадаць дзецям, што з агнём гуляць нельга, спяшаюцца супрацоўнікі Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у дзіцячыя дашкольныя ўстановы. Так, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Дзмітрый Швайчук у рамках акцыі “Канікулы без дыму і вогнішча!” правёў урок па пытаннях бяспекі для выхаванцаў старэйшых груп ДУА “Яслі-сад №7 г. Івацэвічы”.

Напачатку для ўсіх рабят прагучалі пытанні, кшталту “Што такое агонь?” і “Што такое пажар?”. Малыя бойка расказавалі пра карысць агню, дзе ён прымяняецца і наколькі важная яго роля ў жыцці чалавека. Затым абмеркавалі зусім супроцьлеглы яго бок: агонь – вораг. Тут ужо хлопчыкі і дзяўчынкі павінны былі назваць прычыны ўзнікнення пажараў. Распавядалі яны і пра няспраўныя электрапрыборы, і пра пажаранебяспечнасць гарачых прасаў. Па-даросламу разважалі аб незатушаных запалках і пакінутых без догляду кастрах у лесе.

Былі тут і конкурс загадак, і прагляд з паследуючым абмеркаваннем тэматычных, павучальных мультфільмаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть