image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Івацэвічы. Пра бяспеку ў краме «Дзіцячы свет»

272

Каб звярнуць увагу бацькоў на праблему траўматызму і гібелі на пажарах дзяцей, пакінутых без нагляду, работнікі Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі чарговае мерапрыемства ў рамках акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці» у краме «Дзіцячы свет».

Дарослых прызвалі не пакідаць дзяцей без нагляду, праводзіць з імі тлумачальныя гутаркі на тэмы выканання правілаў бяспекі. Тэматычнае мерапрыемства дапоўнiў гульнёвы момант: выратавальнікі прапанавалі ўдзельнікам акцыі адказаць на пытанні віктарыны, умоўна выклікаць МНС на пожар і іншае. Вогнетушыцелі, аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і баявая вопратка, выстаўленыя як бы на продаж, таксама сталі напамінам для бацькоў аб небяспецы пакідання дзяцей без нагляду.

У мэтах папярэджання пажараў з удзелам дзяцей выратавальнікі нагадваюць: не пакідайце без дагляду малалетніх дзяцей, не кладзіце ў даступныя для іх месцы запалкі.

Пры ўзнікненні пажару неадкладна тэлефануйце па нумарах 101 або 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть