image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Столін. Занятак у Цэнтры бяспекі

1032

У рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра Столінскага раёна правялі час з карысцю на занятку ў Цэнтры бяспекі Столінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

У пачатку занятка інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Алеся Вячорка правяла з рабятамі прафілактычную размову на тэму недапушчальнасці гульняў з запалкамі, паводзін пры выяўленні ўзгарання.

Пасля чаго дзеці змаглі на навучальных пляцоўках Цэнтра бяспекі больш падрабязна разгледзець і абмеркаваць правільнасць дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях, паспрабавалі самі паведаміць пра надзвычайную сітуацыю, пры дапамозе вогнетушыцеля патушылі ўзгаранне на пачатковай стадыі і нават адпрацавалі правільнасць дзеянняў пры эвакуацыі з задымленага памяшкання.

У завяршэнні заняткі навучэнцаў чакаў невялікі тэст на замацаванне атрыманых ведаў па бяспечных паводзінах у перыяд летніх канікул. А самыя ўважлівыя дзеці, якія адказалі правільна на ўсе пытанні тэсту, атрымалі ў падарунак ад работніка МНС памятныя прызы.


Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть