image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ляхавічы. На экскурсіі выратавальнікаў

593

Гэта было сапраўднае свята! Хлопчыкі і дзяўчынкі, што адпачываюць у прышкольным аздараўленчым лагеры дзённага знаходжання “Светлячок” СШ №1, пабывалі на экскурсіі ў РАНС.

Выратавальнікі арганізавалі сустрэчу так, каб яна атрымалася адначасова захапляльнай і карыснай. Дзецi змаглі бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй вогнеборцаў, ім расказалі пра будні работнікаў МНС, падзяліліся цікавымі гісторыямі. Падчас экскурсіі ім нагадалі, што з’яўляецца прычынай пажараў і як неабходна сябе паводзіць, каб не трапіць у надзвычайную сітуацыю. А з якім гонарам выхаванцы апраналі баявую амуніцыю, разглядвалі аварыйна-выратавальнае абсталяванне. Пасядзелі ў пажарнай машыне, паспрабавалі – умоўна – патушыць агонь з сапраўднага пажарнага ствала. З супрацоўнікамі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці рабяты развітваліся з багажом яркіх уражанняў і ведамі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, а таксама з цудоўнымі тэматычнымі сувенірамі. Дарэчы, сустрэчы адбылася ў межах акцыі “Канікулы без дыму і агню”.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть