image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Iвацэвiчы. Нагадалi правiлы бяспекi

1345

У рамках акцыі «За бяспеку разам!» у пасёлку Зялёны Бор Iвацэвiцкага раёна адбыўся сельскі сход грамадзян, на якім абмяркоўваліся пытанні папярэджвання пажараў, асабліва пры курынні.

– Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні застаецца асноўнай прычыннай ўзгаранняў, – паведамiў Вiталь Куратнiк, старшы iнжынер сектара дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. – Кожнаму патрэбна памятаць, што забараняецца курыць у ложку і зусім у жылых памяшканнях.

Таксама Віталь Васільевіч нагадаў пра важнасць абсталявання жылля аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі і распавёў аб тым, як дзякуючы сігналу апавяшчальніка былі своечасова абвешчаны пра ўзгаранні жыхары дамоў. Жыхарам таксама нагадалі, як правільна патрэбна спальцаць смецце.

У завяршэнні сустрэчы з мясцовымі жыхарамі работнік МНС адказаў на ўсе паступіўшыя пытанні.

Выратавальнiкi нагадваюць:

- калі самі не можаце адмовіцца ад тытуню, не кідайце цыгарэты на падлогу і не паліце ў ложку;

- недакуркі трэба складаць у бляшаную банку, напоўненую вадой. Забудзьцеся пра звычцы кідаць «бычкі» з лоджыі ці гаўбца;

- зачыняйце на балконе або лоджыі вокны, а таксама не захоўвайце там лёгкаўзгаральныя вадкасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть