image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пінск. На экскурсію да выратавальнікаў

1214

Навучэнцы Пінскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа філіяла УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» наведалі Пінскі гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях. У ходзе экскурсіі яны азнаёміліся з работай пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1.

Студэнтам распавялі пра абсталяванне пажарнай тэхнікі выратавальнікаў, аб відах аварыйна-выратавальных работ. Некаторыя з навучэнцаў змаглі прымерыць на сябе баявую вопратку.

Намеснік начальніка аддзела Дзмітрый Кахнюк правёў гутарку са студэнтамі. Распавёў пра магчымасці і спецыфіку працы ў Пінскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях, аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач».

Аўдыторыі ў чарговы раз нагадалі аб правілах бяспекі жыццядзейнасці. Было таксама адзначана, што адной з самых распаўсюджаных прычын пажараў на тэрыторыі рэгіёну ў мінулым годзе стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Па гэтай прычыне адбылося 23 пажары. У мэтах папярэджання падобных выпадкаў дзецям распавялі, што курыць шкодна і небяспечна. Калі ж перамагчы згубную звычку цяжка, тады трэба ведаць, што курыць можна ў спецыяльна адведзеных месцах; трэба выкарыстоўваць попельніцу; нельга курыць у ложку або крэсле; небяспечна курыць каля гаручых вадкасцяў; нельга выкідваць цыгарэты з вокнаў.

Госці атрымалі ў падарунак наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть