image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Івацэвічы. Вынікі раённай алімпіяды “Школа бяспекі – 2021”

336

У рамках акцыі “Адзіны дзень бяспекі” у сценах ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Івацэвічы” сярод вучняў устаноў адукацыі адбыўся другі (раённы) этап рэспубліканскага конкурсу “Школа бяспекі – 2021”.

Алімпіяда па асновам бяспекі жыццядзейнасці створана для таго, каб выявіць і падтрымаць найбольш адораных вучняў Івацэвіцкага раёна. На ніве спаборніцтваў можна было ўбачыць больш за 70 эрудытаў, якія ўжо ў сваёй установе адукацыі прайшлі своеасаблівы “кастынг”.

Ад узросту ўдзельнікаў залежыў іх удзел у пэўнай катэгорыі. Так, вучні пачатковых класаў прадстаўлялі самую малодшую паралель – 1-4-ыя класы. Далей, 5-7-ыя і, у сваю чаргу, вучні 8-11-ых класаў.

Кожнаму ўдзельніку алімпіяды трэба было адказаць на 30 пытанняў-тэстаў. Варта адзначыць, што ў кожным пытанні правільным лічыўся не толькі адзін варыянт адказу.

Пасля падвядзення вынікаў уладальнікамі ўзнагарод у малодшай узроставай катэгорыі сталі Дзяніс Пешка, вучань ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Івацэвічы” , другой стала Ганна Дзячэк, вучаніца ДУА “Вулька-Аброўская сярэдняя школа”, а трэцяе месца заняў прадстаўнік ДУА “Зяленаборская сярэдняя школа” Ягор Валошчык.

Сярод навучэнцаў 5-7-ых класаў месцы размясціліся такім чынам: 1-е месца – Іван Марчанка (ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Івацэвічы”), 2-е месца – Паліна Аленіч, вучаніца ДУА “Волькаўская сярэдняя школа”, 3-е месца падзялілі Ілля Бялевіч (ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Івацэвічы”) і Вераніка Ахмедава (ДУА “Яглевіцкая сярэдняя школа”).

У старэйшай узроставай групе лепшым стаў Аляксей Лагвіновіч з ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Івацэвічы”. Другое месца ў вучняў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Івацэвічы” Арцёма Ефімовіча і ДУА “Квасевіцкая базавая школа” Паўла Кулінка. Трэці вынік паказаў вучань ДУА “ Вялікагацкая сярэдняя школа ” Аляксандр Абрамчук.

Вучні, якія занялі першыя і другія месцы, будуць прадстаўляць Івацэвіцкі раён у трэцім (абласным) этапе алімпіяды рэспубліканскага конкурсу “Школа бяспекі-2021”, які адбудзецца 25 лютага ў горадзе Пінску. Жадаем поспехаў і новых перамог!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть