image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пружаны. Лепшае падраздзяленне па вынiках года

1035

Гэтае пажарнае падраздзяленне лічыцца адным з лепшых у Пружанскім райаддзеле па надзвычайных сітуацыях па вынiках мінулага года. А размова ідзе пра трэцюю змену пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г. Пружаны.

За прошлы год змена больш за паўсотню разоў выязджала на трывожныя выклікі. Выратавальнікі прымалі ўдзел у ліквідацыі пажараў і іншых аварыйных здарэнняў у вёсках Парасляны, Слабудка, Сланімцы, Шубічы, Ліхасельцы і іншых населеных пунктах. У лютым мінулага года з дапамогай гідраўлічнага інструмента работнікі МНС вызвалілі вадзіцеля, які быў заціснуты ў аўтамабілі, што перакуліўся ў кювет каля вескi Слабудка.

Сабраць разам усю змену, як расказвае начальнік часці №1 Дзімітрый Ліпко, практычна немагчыма нават у спакойныя дні. Работнікі згодна з ратацыяй перыядычна выязджаюць на дзяжурствы на іншыя пажарныя пасты, але заўсёды знаходзяцца ў аператыўнай гатоўнасці выехаць на трывожныя выклікі. У падраздзяленні працуюць начальнік каравула Ігар Цімашэвіч, вадзіцель Міхаіл Бура, старшы пажарны Сяргей Касачук і вадзіцель Руслан Жук. Акрамя іх, у змену ўваходзяць камандзір аддзялення Віталій Канавалік, старшы пажарны Дзмітрый Ліневіч, вадзіцелі Андрэй Саўчук, Барыс Шчарбанёў і дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання Андрэй Волкаў.

Калектыў падраздзялення – гэта дружная і баявая каманда, адносіны ўнутры якой заснаваныя на даверы і пачуцці «пляча», калі ведаеш, что у кожнае імгненне дапамога побач. Заўсёды спяшаюцца на дапамогу туды, дзе яна патрэбна, а потым з пачуццем выкананага абавязка вяртаюцца дадому, дзе іх чакаюць любыя і родныя людзі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть