- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Узнагароды для самых актыўных
Работнікі Жабінкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях узнагародзілі кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія надаюць пільную ўвагу пытанням бяспекі жыццядзейнасці.
За актыўны ўдзел у прафілактычных мерапрыемствах МНС, прафесійны падход пры іх арганізацыі і правядзенні, а таксама за значны ўклад ў навучанне дзяцей асновам бяспекі жыццядзейнасці граматамі РАНС узнагароджаны загадчыца ДУА “Яслі-сад №1 г. Жабінка” Ірына Кунц і загадчыца ДУА “Ракітніцкі яслі-сад Жабінкаўскага раёна” Вольга Гацкевіч.
Гэтыя ўстановы адукацыі выбраны невыпадкова: яны самыя актыўныя ўдзельнікі прафілактычных акцый МНС, конкурсаў, іншых тэматычных мерапрыемстваў, а таксама неаднаразовыя пераможцы ў конкурсе на лепшы вугалок па пажарнай бяспецы.